Сувязь МТС стане больш стабільнай і хуткай

19 апреля 2017

Воблачная платформа, створаная ў кааперацыі МТС з кампаніяй Cisco, адкрывае новыя магчымасці для рэалізацыі любых інавацыйных рашэнняў як для абанентаў, так і для бізнесу. Распрацоўку прэзентавалі сёння ў рамках выставы TIBO-2017.

На базе воблачнай платформы мабільнага аператара ўжо рэалізаваныя такія паслугі, як бясплатны грамадскі Wi-Fi і сэрвіс для слабавідушчых. Дадатак дае магчымасць перадаваць відэа ў рэжыме рэальнага часу паміж карыстальнікамі з парушэннямі зроку і людзьмі, гатовымі ім дапамагчы - выканаць ролю штурмана.

Арцём Максіменка, начальнік упраўлення развіцця сеткі СААТ "Мабільныя тэлесістэмы": "Можна разгарнуць любую платформу на нашай інфраструктуры. Любая кампанія-партнёр можа прыйсці і рэалізаваць гэта ў найкарацейшыя тэрміны. Увогуле, гэта дае паскарэнне рэалізацыі новых паслуг".

Эндзі Макдональд, віцэ-прэзідэнт па забеспячэнні абслугоўвання глабальных продажаў CISCO Systems: "Гэта прарыўны праект. Гэта прарыў з тэхналагічнага пункта погляду. Гэта віртуальная платформа, якая будзе абапірацца на сур'ёзныя стандарты бяспекі. Іншыя прадпрыемствы змогуць атрымаць доступ да воблака і выкарыстаць яго для прасоўвання сваёй прадукцыі".

Наведаць выставу TIBO-2017 і пазнаёміцца з усімі распрацоўкамі кампаній блізкага і далёкага замежжа можна будзе па пятніцу ўключна.