Найсвяцейшы Патрыярх Кірыл узначаліў службу ў Свята-Уваскрэсенскім саборы Брэста

22 июня 2015

Напярэдадні кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы сустрэўся з паствай Брэсцкай епархіі. Найсвяцейшы Патрыярх Кірыл ўзначаліў службу ў Свята-Уваскрэсенскім саборы. Яму саслужылі архіерэі Беларускага экзархата, прадстаўнікі праваслаўных епархій з Расіі, Польшчы, Украіны. Ва ўсеагульнай малітве ўдзел прынялі каля 7 тысяч вернікаў. Прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы прызнаўся, што да святой зямлі Брэсцкай крэпасці ў яго асабліва трапяткія адносіны.

Нагадаем, візіт Патрыярха ў Беларусь прымеркаваны да трох знакавых падзей: 70-годдзя Перамогі, 1000-годдзя смерці вялікага князя Уладзіміра і Дня памяці Сабора беларускіх святых.