Сваіх ветэранаў павіншавалі на трактарным заводзе

6 мая 2017

Сваіх ветэранаў сёння віншавалі работнікі і кіраўніцтва трактарнага завода. На плошчы перад галоўнай прахадной сёння прайшоў парад аркестраў. Адразу сем калектываў з Мінска, Маладзечна, Вілейкі сыгралі папуры на вядомыя песні ваенных гадоў.