Свечкі і кветкі, каб ушанаваць памяць ахвяр авіякатастрофы

26 декабря 2016
Сёння нераўнадушныя мінчане, прадстаўнікі шматлікіх арганізацый, дыпламаты прыходзяць   да пасольства Расійскай Федэрацыі ў Мінску. Тут адкрыта кніга спачуванняў, можна пакінуць свой запіс. Нагадаем, учора раніцай у Расіі разбіўся авіялайнер Ту-154. Загінулі 92 пасажыры - экіпаж, ансамбль імя Аляксандрава, а таксама журналісты трох тэлеканалаў. У знак салідарнасці з расійскім народам у нашай краіне прыспушчаны дзяржаўныя флагі, адменены забаўныя мерапрыемствы.