Судовыя эксперты Беларусі адзначаюць прафесійнае свята

22 апреля 2023

22 красавіка прафесійнае свята адзначаюць судовыя эксперты Беларусі. Менавіта ў гэты дзень у 2013 годзе кіраўнік дзяржавы падпісаў указ аб стварэнні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, якому сёлета споўнілася 10 гадоў. У той час гэта было рэвалюцыйнае, але вельмі ўзважанае рашэнне.

Наша краіна - адзіная ў свеце, якая пайшла на такую радыкальную рэформу, аб'яднаўшы ў адну сістэму па адзіных стандартах экспертную службу з розных ведамстваў. Як паказала практыка, гэта была своечасовая мера, якая дазволіла вырашыць сістэмныя хранічныя праблемы і вывесці службу на самы высокі ўзровень. У нашы дні штогод спецыялістамі праводзяцца сотні тысяч даследаванняў розных відаў і за самыя сціснутыя тэрміны.