Лёсы людзей, якія трымалі абарону ў чэрвені 1941-га - у праекце АТН "Брэст. Героі фарпоста"

8 мая 2020
Брэсцкая крэпасць - на яе захоп войскам вермахта адводзілася некалькі гадзін. Толькі за тыдзень праціўнік на гэтыя 400 гектараў скінуў два з паловай чыгуначныя саставы мін і снарадаў. У першы ж дзень Вялікай Айчыннай вайны нямецкая армія атрымала свой першы загад да адступлення з пачатку Другой сусветнай вайны. Гітлер асабіста прыязджаў паглядзець цытадэль, якая трымалася больш за месяц. Аплаўленую цэглу з крэпасці ў 1945 годзе знойдуць у яго берлінскім бункеры. Сёння з некалькіх тысяч абаронцаў вядомыя імёны толькі траціны. Лёсы людзей, якія трымалі абарону ў чэрвені 1941-га - у праекце Агенцтва тэленавін "Брэст. Героі фарпоста".