Лёсы гігантаў: як Сталінская ператварылася ў Доктарскую?

20 декабря 2013
І навошта ў самую карысную савецкую каўбасу дабаўлялі салетру? Сёння ў вячэрнім эфіры Беларусь 1 - новая серыя гастранамічнага сезону Лёсы гігантаў.

Журналісты Агенцтва тэленавін раскажуць, дзе да гэтага часу вырабляюць сыравэнджаную каўбасу згодна з ДАСТам 86-га года, і чаму рэцэпт усенародна любімай Доктарскай ледзь было не каштаваў жыцця яго аўтарам? У цэнтры навагодняга стала ў стылі рэтра - на гэты раз Мясное асарці. Не прапусціце Лёс гігантаў. Гастраном сёння ў 22.00.