Студэнтаў БДМУ ўзнагародзілі за працу з пацыентамі з COVID-19

15 апреля 2021

Студэнтаў Беларускага медуніверсітэта ўзнагародзілі за дапамогу ў барацьбе з COVID. 42 маладыя дактары атрымалі памятныя граматы, кветкі і грашовую ўзнагароду ад галіновага прафсаюза. Падзякі ўдастоеныя студэнты, якія непасрэдна працавалі з інфіцыраванымі пацыентамі. Пры гэтым за мінулы год такую дапамогу аказвалі больш за паўтары тысячы студэнтаў медвуза. Усяго ва ўніверсітэце навучаецца 7 тысяч будучых спецыялістаў аховы здароўя.