Стрым "Найбольш актуальныя тэмы і зададзеныя пытанні пра COVID-19. Педыятрыя і гінекалогія"

14 апреля 2020
Далучайцеся да прамой трансляцыі на YouTube-канале Нацыянальнага прэс-цэнтра Рэспублікі Беларусь.

Па выніках стрыму міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка (08.04.2020 г.) былі сабраны і апрацаваны найбольш актуальныя пытанні, што  хвалююць  насельніцтва Беларусі. Сёння, падчас чарговага анлайн-уключэння, спецыялісты Міністэрства аховы здароўя адкажуць і на іх.

Стрым "Найбольш актуальныя тэмы і зададзеныя пытанні пра COVID-19. Педыятрыя і гінекалогія"

Удзельнікі:

  1. намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Алена Богдан;
  2. галоўны спецыяліст аддзела дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Людміла Кеда;
  3. галоўны спецыяліст аддзела дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Таццяна Бурдзь;
  4. урач  акушэр-гінеколаг, асістэнт кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя БелМАПА, кіраўнік праекта "Мама PRO" Дзіяна Мардас.

Пачатак трансляцыі 14 красавіка 2020 года а 13-й гадзіне.