Стратэгія бяспекі дарожнага руху будзе рэалізавана па ўсёй Беларусі

24 мая 2017

Стратэгія бяспекі дарожнага руху "Добрая дарога" будзе рэалізавана па ўсёй Беларусі. Першапачаткова аднайменная канцэпцыя дапамагла Мінску істотна знізіць колькасць ДТЗ. Адна з эфектыўных і канструктыўных мер - астраўкі бяспекі і завужэнне праезнай часткі без зніжэння прапускной здольнасці. Як шукаюць і знаходзяць праблемныя дарогі і вуліцы? І як у жаданні сэканоміць месца для паркоўкі адны вадзіцелі вымушаюць іншых таксама парушаць. Матэрыял Наталлі Тарасюк.

Паралельна, пад вуглом, а лепш, увогуле, перпендыкулярна. Прастору для паркоўкі ўздоўж сталічнай вуліцы Шугаева, згодна з фантазіяй, дае частка дарогі перад знакамі "Месца стаянкі" і "Спосаб пастаноўкі транспартнага сродка". Жадаючы нібыта сэканоміць месца, адныя вадзіцелі парушаюць правілы, чым вымушаюць другіх выязджаць на сустрэчную паласу.

Угледзеўшы нашу здымачную групу, некаторыя вадзіцелі зразумелі ў чым справа і пасля спроб усё ж такі пакінулі сваё аўто згодна ПДР. Між тым, амаль ніхто не заўважае, што побач - паркоўка ля рэстарана, дзе хапае свабодных месцаў.

Каб раставіць усе кропкі над "і", мінчане нават стварылі петыцыю ў Інтэрнэце. Віртуальны ліст з прапановамі і больш чым дзвюма сотнямі подпісаў даслалі ДАІ.

Акрамя гэтага, у кожным раёне сталіцы ўжо вызначаны 10 месцаў для стварэння астраўкоў бяспекі. Падобныя канструкцыі дазваляюць заспакоіць рух і амаль выключыць магчымасць ДТЗ.

Такія "канфліктныя" мясціны і спосабы вырашэння складанасцяў праезду па заказу ДАІ шукаюць спецыялісты навукова- даследчага цэнтра дарожнага руху. Яны вымяраюць ўмовы і хуткасць руху, агляду, ствараюць матрыцу пешаходнай карэспандэнцыі. Усё для бяспекі і скарачэння колькасці здарэнняў і загінуўшых у іх. У гэтым і ёсць сутнасць канцэпцыі "Добрая дарога", якая дзякуючы вынікам на мінскіх вуліцах пераўтвараецца ў стратэгію для усёй краіны.

Лепшы вопыт замежных краін, улік патрэбаў усіх удзельнікаў руху, навуковы і індывідуальны падыход да кожнай вуліцы і дарогі ўжо знайшлі ўвасабленне на плошчах Бангалор, Прывакзальнай, вуліцах Прытыцкага, Голубева. Наступны крок - інтэлектуальная сістэма руху на МКАД. Ёсць ініцыятыва выключыць транзіт па Нямізе і пакінуць тольки грамадскі транспарт і пешаходную зону.

Зараз намаганні спецыялістаў накіраваны на першае і другое транспартнае кальцо. Гэта і дэталёвая распрацоўка ўмоў для левага паварота, змена разметкі, усталяванне святлафораў, як, напрыклад, на праспекце Машэрава. А яшчэ - інтэлектуальных сродкаў, розных дэтэктараў для больш бяспечнага руху.