25 марта 2014
Маштабная рэспубліканская акцыя стартуе ў дні школьных канікул у Беларусі. Праваахоўнікі і медыкі абмяркуюць з настаўнікамі, па якіх прыкметах можна зразумець, што дзіця знаходзіцца пад дзеяннем наркотыкаў. Бацькам будзе карысна даведацца ад спецыялістаў, як абмежаваць доступ дзяцей да інтэрнэт-сайтаў, дзе прадаюцца так званыя дызайнерскія наркотыкі. З пачатку года ад так званых марак загінулі 7 чалавек. Яшчэ 200 спатрэбілася дапамога медыкаў. Паводле звестак міліцыі, менавіта пад дзеяннем наркотыкаў дзеці здольныя пайсці на злачынствы.

Яшчэ адна праблема - алкагалізацыя. Паводле звестак апошніх даследаванняў, 71% беларускіх падлеткаў ва ўзросце 18-19 гадоў пастаянна ўжываюць спіртное. Кожны трэці студэнт дайшоў да той мяжы, калі залежнасць можа стаць незваротнай. У сувязі з гэтым у красавіку Савет Міністраў будзе разглядаць праект па прафілактыцы п'янства. У хуткім часе прадаўцы могуць пазбавіцца ліцэнзіі або зусім трапіць за краты, калі іх кліентамі стануць непаўналетнія. Да таго ж узрост, з якога дазволена набываць алкаголь, будзе павялічаны да 21 года.