Сталіца вырашае праблемы беспрацоўя

25 ноября 2013

Спецыяльныя праграмы, якія распрацоўваюцца Камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, разлічаны мінімізаваць пошук працы для гараджан. Зацікаўленым ведамствам створаны спрыяльныя для гэтага ўмовы. Дарэчы, рынак працы сталіцы прапануе амаль 20 тысяч вакансій.


Марына Шахловіч, намеснік начальніка аддзела камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарвыканкама: У першую чаргу, гэта праграма падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі і павышэння кадраў. У нас ёсць магчымасць навучаць на спецыяльнасці, якія запатрабаваныя на рынку працы. Людзі, якія звяртаюцца да нас, могуць выбраць сабе спецыяльнасць, прайсці прафесійнае навучанне па кірунку службы занятасці бясплатна. І на перыяд навучання плаціцца стыпендыя.


Сёння ў сталіцы на аднаго беспрацоўнага прыходзіцца амаль дзесяць вакансій. Сярод запатрабаваных - будаўнічыя, прамысловыя і гандлёвыя спецыяльнасці.