Сталіца пашырае магчымасці аказання электронных паслуг насельніцтву

27 июля 2015

Сёння ў Мінску на базе падатковай інспекцыі Фрунзенскага раёна адкрыўся рэгістрацыйны цэнтр, які займаецца выдачай ключоў электроннага лічбавага подпісу. Скарыстацца такой магчымасцю змогуць у першую чаргу прадпрымальнікі і арганізацыі. Лічбавы аўтограф дапаможа ім адмяніць візіты да падатковых інспектараў для падачы дэкларацый, заяў або паведамленняў. З дапамогай ключа абменьвацца звесткамі з падатковым органам можна будзе аддалена.

Сёння сталіца лідзіруе па актыўнасці падачы падатковых дэкларацый у электронным выглядзе. Форму электроннай справаздачнасці ўжо выкарыстоўваюць амаль тры чвэрці арганізацый і кожны другі індывідуальны прадпрымальнік.