Сталіца далучаецца да міжнароднай акцыі Дзень без аўтамабіля

19 сентября 2013
Пешаходныя экскурсіі па цэнтры Мінска замест вандровак на аўто. У нядзелю жыхары і госці сталіцы далучацца да міжнароднай акцыі Дзень без аўтамабіля. Пакінуўшы чатырохколавы транспарт на паркоўцы ці каля дома, можна будзе бясплатна скарыстацца і грамадскім транспартам. А білетам на праезд стане вадзіцельскае пасведчанне ці пасведчанне рэгістрацыі аўтамабіля.

Дарэчы, у сталіцы колькасць аўто набліжаецца да крытычнай адзнакі: на тысячу чалавек прыпадае 400 аўтамабіляў. Амаль кожны другі мінчанін мае ўласны чатырохколавы транспарт.