Сталічны аквапарк рыхтуецца прыняць першых гасцей 11 мая

5 мая 2014

Самы вялікі ў Беларусі і адзін з найбуйнейшых у Еўропе Лебядзіны - гэта 13 водных атракцыёнаў, 200-метровыя горкі, трэнажоры, спа-цэнтр і максімум забаў. Аляксей Кандраценка адным з першых убачыў комплекс, а таксама даведаўся кошт білетаў.


Сталічны аквапарк сёння нагадвае гіганцкі касмічны карабель з фантастычным цюнінгам. Апошняя падрыхтоўка і ключ на старт! Праўда, выйсці на яго можна будзе паэтапна. З 11 мая - доступ толькі праз анлайн-браніраванне білетаў. Абмежаванне - 500 наведвальнікаў за дзень. Аб'ект новы, складаны, таму ўлічваюцца ўсе меры засцярогі.


Аліна Змачынская, начальнік аддзела ДП Аква-Мінск: 11 мая мы адкрываемся і працуем толькі па тых білетах, якія можна купіць праз Ticketpro. У касах білеты пакуль не прадаём. Таму такой магчымасці для кліентаў, якія прыедуць сюды, няма. Не таму, што мы не гатовы, а каб абмежаваць ажыятаж. Каб усім было камфортна - і нам, і нашым гасцям.


Увесь май аквапарк будзе працаваць у рэжыме абкаткі. Першым жа наведвальнікам трэба ўжо зараз назапасіцца эмоцыямі, сілай, і, вядома, грашыма. Цэлы дзень у аквазоне абыдзецца ў 270-300 тысяч рублёў для дарослых, 190 тысяч - для дзяцей.


Майстар-бластар - водны экстрым для сям'і або кампаніі. На 170 метрах шляху па прынцыпе амерыканскіх горак прадугледжаны тры спускі і пад'ёмы.


Усяго 13 водных атракцыёнаў, сярод якіх самая экстрэмальная горка Фры Фол - свабоднае падзенне. Іншая - Вайпер - вышынёй з 7-павярховы дом. За мантаж і якасць абсталявання адказваюць нямецкія і канадскія прафесіяналы.


Дыега Рэкман, прадстаўнік інжынернай кампаніі, Германія: Усё абсталяванне добра зманціравана і ўжо паспяхова працуе. Мы праверылі ўсе вузлы і агрэгаты. Усе яны ў ідэальным стане.


Для аматараў спорту і здаровага ладу жыцця Лебядзіны таксама пастараўся. Многае для Беларусі ў навінку.