Сталічныя прафсаюзы падвялі вынікі дзейнасці за пяцігодку

27 апреля 2015

Забеспячэнне жыллём, занятасць насельніцтва, налічэнне зарплаты і ахова працы. Гэтыя пытанні абмеркавалі сталічныя прафсаюзы на сённяшняй справаздачна-выбарнай канферэнцыі. Удзел у якасці дэлегатаў прымалі кіраўнікі працоўных калектываў, розных ўпраўленняў Мінгарвыканкама, ветэраны прафсаюзнага руху.

Дэлегаты таксама падвялі вынікі дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі за пяцігодку. Абраны старшыня гарадскога аб’яднання і яго намеснікі. Вызначаны склад савета арганізацый прафсаюзаў.