Сталічныя клінікі актыўна аказваюць медпаслугі жыхарам з замежжа

5 ноября 2015

Больш за 7 мільёнаў долараў зарабілі сёлета сталічныя клінікі на аказанні медпаслуг жыхарам з замежжа. Інтарэс да айчыннай медыцыны праяўляюць не толькі суседзі: за апошнія гады частымі наведвальнікамі сталі жыхары і Блізкага Усходу, а таксама Заходняй Еўропы. Самымі папулярнымі відамі лячэння застаюцца транспланталогія, стаматалогія і траўматалогія. Антаніна Станкевіч даведалася, чаму замежныя турысты ўсё часцей для лячэння выбіраюць Беларусь.

Хірург Сяргей Перапяліца якраз працуе над выдаленнем пашкоджаных варыкозам вен у адной з пацыентак. Такая працэдура вельмі папулярная ў тым ліку і ў замежных медтурыстаў. У суадносінах кошт -якасць беларускія бальніцы маюць перавагу нават над блізкімі суседзямі. Да таго ж, на базе 2-й клінічнай бальніцы працэдуру асвоілі вельмі дасканала. На рэабілітацыю нават пасля агульнага наркозу пацыентам патрабуецца ўсяго некалькі дзён.

Вялікай папулярнасцю ў медтурыстаў карыстаецца і неўралагічнае аддзяленне. Пацыенты з радыкулітамі, сасудзістымі праблемамі, а таксама людзі, якія перанеслі інсульт - прыязджаюць сюды і з суседніх краін, і з больш далёкага замежжа.

Селета толькі ў другой бальніцы меддапамогу атрымалі амаль 600 замежных грамадзян, у тым ліку - і медыцынскія турысты. Апошнім часам усе больш пацыентаў выбіраюць менавіта сталічныя клінікі. За 9 месяцаў бальніцы зарабілі амаль 7 мільенаў долараў.

Найбольш папулярнымі напрамкамі медтурызму да гэтага часу застаюцца транспланталогія, траўматалогія, хірургія, афтальмалогія. А вось геаграфія даволі пашырылася. Калі некалькі гадоў таму ў асноўным беларускія клінікі выбіралі расіяне, то зараз у палатах можна пачуць прыбалтыйскі, заходнееўрапейскі і нават глыбокі ўсходні акцэнты.