Сталічныя фітнес-клубы прапануюць новыя спартыўныя праграмы

2 марта 2017

Скай-джампінг або скачкі на міні-батутах для развіцця вынослівасці і каардынацыі, заняткі з ТРX-петлямі - адмысловым абсталяваннем для практыкаванняў з вагой свайго цела або эйрёга з выкарыстаннем падвесных канструкцый, гамакоў для расцяжкі, гнуткасці ці дасягнення гармоніі цела і душы.

Умацаваць здароўе можна і з дапамогай інавацыйных тэхналогій. ЭМС-фітнес - унікальны метад трэніровак, распрацаваны яшчэ ў 80-я гады для касманаўтаў экспертамі NASA - сёння апрабоўваюць і жыхары сталіцы. Сутнасць трэніроўкі ў электрастымуляцыі мышцаў. Дарэчы, 25 хвілін такой нагрузкі могуць замяніць гадзіну заняткаў у звычайнай спартазале.