Сталічную веламагістраль пашыраць

20 августа 2019

Пра гэта сёння паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Міхаіл Пракапенка. У наступным годзе з'явяцца новыя дарожкі для двухколавага транспарту. Пакуль іх працягласць дасягае амаль 200 кіламетраў. А ўжо зараз у горадзе аператыўна замяняюць асфальтавае пакрыццё, паніжаюць бардзюры. Удакладняць і праект па вуліцы Веры Харужай, дзе асобныя аўтамабільныя палосы выдзелены для веласіпедыстаў.

Акрамя таго, сістэму велашэрынгу плануюць упарадкаваць. Каб пазбегнуць вандалізму і пакінутага транспарту, арганізуюць фіксаваныя велапаркоўкі.