"Месца для жыцця". Петрыкаўскі раён

5 июля 2020
Адправімся на захад Гомельскай вобласці, у Петрыкаўскі раён. Ён размешчаны ў межах Прыпяцкага Палесся і галоўнае яго багацце - прырода, якая захавалася амаль у першародным выглядзе. 

Зрэшты, не толькі прыродныя прыгажосці, але і магчымасць працаваць і жыць у камфортных умовах прыцягваюць людзей. Вось, да прыкладу, той жа Петрыкаў. Тут табе і новы мікрараён, і футбольны клуб, і веладарожка. Ды і сам Петрыкаў ужо прыняў эстафету горада-шахцёра.

Ксенія Лебедзева пра тое, што добра там, дзе мы ёсць. Пастаянная рубрыка "Галоўнага эфіру" "Месца для жыцця" (відэа).