Сталічная падземка тэсціруе тэрмінал для SMS-аплаты за праезд

4 июня 2013

Ноу-хау дазволіць пасажырам забыцца пра чэргі за жэтонамі. Пакуль што сістэма працуе ў тэставым рэжыме.


Калі мабільныя тэхналогіі укараняць паўсюдна, даведаўся Аляксандр Харавец.


Тэрмінал для аплаты праезду праз SMS пакуль што ёсць толькі на станцыі метро Акадэмія навук. Распрацоўшчыкі на працягу месяца будуць тэсціраваць абсталяванне, пасля чаго кожны, хто жадае, зможа аплаціць праезд па тэлефоне.


Набыць праязны білет у метро можна будзе на падыходзе да станцыі. Для гэтага патрэбна адправіць SMS на кароткі нумар. У адказ прыйдзе паведамленне са спецыяльным лічбавым кодам. Затым тэлефон трэба паднесці да тэрмінала, даць счытаць інфармацыю сканеру. І праз секунду адправіцца ў патрэбным напрамку. Каштаваць праезд будзе, як і звычайны жэтон. Пераплаціць прыйдзецца толькі за SMS, кошт якога ва ўсіх аператараў мабільнай сувязі стандартная.


Яшчэ адно ноу-хау ў сталічнай падземцы - інфакіёскі. Зараз пры іх дапамозе пасажыры аплачваюць камунальныя паслугі, мабільную сувязь і Інтэрнэт. А зусім хутка тут можна будзе заплаціць і за праязны білет у метро.


Новаўвядзенні дазволяць пасажырам пазбягаць чэргаў і эканоміць свой час.


У планах супрацоўнікаў метрапалітэна ўвогуле пазбавіць пасажыраў ад непатрэбнай мітусні ля кассы. У хуткім часе з'явіцца сумешчаны праязны білет на адной пластыкавай картцы на ўсе віды наземнага транспарту і метро.