Сталічная гімназія №12 стала сапраўдным цэнтрам для творчасці

1 марта 2014

Юныя навукоўцы з усёй краіны сёння ў сталіцы прэзентуюць свае даследаванні. А сталічная гімназія №12 стала сапраўдным цэнтрам для творчасці. Дарэчы, святочным канцэртам адкрылі канферэнцыю. Удзельнікаў - амаль 90. Сярод іх лепшыя вучні не толькі ў сваіх школах, але і ў раёне і вобласці. Дарэчы, пераможцаў будуць выбіраць у чатырох намінацыях: руская і беларуская мова і літаратура. У якасці прадмета даследавання юныя філолагі абралі літаратурныя і мовазнаўчыя творы беларускіх і замежных аўтараў.


У журы - выкладчыкі профільных ВНУ, заслужаныя навукоўцы. А сталічная гімназія ўжо другі раз стала пляцоўкай для конкурсу.


Доўжыцца мерапрыемства тры дні. Імёны пераможцаў ва ўсіх намінацыях вызначацца ўжо заўтра.