Сталічная аўтаінспекцыя ўзмацняе кантроль на дарогах

18 ноября 2019
Удзельнікам дарожнага руху час пераходзіць на зімовы рэжым. Сталічная аўтаінспекцыя  гэтымі днямі  ўзмацняе кантроль на дарогах Мінска. Пад пільнай увагай  пешаходы. Супрацоўнікі ДАІ адсочваюць сітуацыю ля ажыўленых  пешаходных пераходаў, якія не рэгулююцца,  а таксама ў межах дваровых тэрыторый. Інспектары дзяжураць ля школ і дзіцячых садоў.  Заўтра ў Мінску стартуе акцыя "Стань больш прыкметным". Інспектары ДАІ будуць сачыць за выкарыстаннем блізкага святла фар вадзіцелямі ў цёмны час сутак, а таксама за наяўнасцю ў пешаходаў святлоадбівальных элементаў.