Адчуць сябе гераіняй вядомай казкі Льюіса Кэрала можна ў новым атракцыёне. У Мінску адкрыўся люстраны лабірынт. Ілюзію падману ствараюць 105 вялікіх люстэркаў, ўстаноўленых пад рознымі вугламі. Лабірынт займае плошчу 50 квадратаў. Самая кароткая дарога складае 20 метраў, а самая працяглая - больш як 70. Адпаведна і на пошукі выхаду спатрэбіцца ад 3 да 30 хвілін.
Гэта першы ў краіне люстраны лабірынт. У хуткім часе атракцыён ускладняць інтэрактыўным квэстам з заданнямі.













