"Сто гадоў БССР". Савецкі дыпламат Андрэй Грамыка

3 января 2019

Пра чалавека, якому прысвечаны сённяшні эпізод цыкла АТН "Сто гадоў БССР", можна было б зняць не адзін трылер з жыцця закулісся сусветнай палітычнай сцэны. Бо з яго іменем напрамую звязаныя многія ключавыя рашэнні, якія паўплывалі на глабальнае 20-тае стагоддзе. Але, успамінаючы Андрэя Грамыку, як і іншых герояў, нельга не задумацца. Ён і ўсе яны, першым чынам, простыя беларусы, лёсы якіх вызначыла і аб'яднала агульная няпростая гісторыя - гісторыя БССР. Аб нашым самым галоўным савецкім дыпламаце прама зараз.