Топ прадуктаў для закручвання ў Беларусі

4 ноября 2019
У насельніцтва  адзін з папулярных метадаў захоўвання - гэта закручванне. Паводле звестак расійскай пошукавай сістэмы "Яндэкс", узначальваюць топ прадуктаў у нашай краіне памідоры. Таксама беларусаў цікавяць закручванні з агуркоў, кабачкоў. Затым ідзе перац. На апошнім месцы ў рэйтынгу  капуста.

Прычым у кожным горадзе ёсць прадукты, нарыхтоўкамі якіх цікавяцца значна больш, чым у іншых месцах. Напрыклад, у Брэсце лідзіруе цікавасць да варэнняў, джэмаў і кампоту з буякоў.

У Віцебску найбольш актыўна шукаюць рэцэпты нарыхтовак з алычы і глогу.

У Гомелі, як нідзе,  шмат кансервуюць абрыкосы і баравікі.

У Гродне на першых пазіцыях  закручванні з буракоў і ёшты (гэта гібрыд чорнай парэчкі і агрэсту).

А вось жыхароў Магілёва  цікавяць рэцэпты нарыхтовак апенек і баравікоў.