Стаць студэнтам можна і без ЦТ

18 января 2017

У новых правілах прыёму ў ВНУ - асаблівыя ўмовы для выпускнікоў педагагічных класаў. Каб прайсці ўступную кампанію без цэнтралізаванага тэстыравання, абітурыентам патрэбны толькі высокія балы ў атэстаце і добрыя рэкамендацыі. Наталля Кузьміцкая працягне тэму.

Першыя класы педагагічнага профілю пачалі з'яўляцца ў сталіцы два гады таму. Сёлета ў 22 установах адукацыі Мінска адкрыта 20 класаў і 15 груп, вучні якіх паспрабавалі сябе ў ролі настаўніка і ацанілі цяжкасць і адказнасць гэтай працы.

У першую чаргу вучні на паглыбленым узроўні факультатыва, так званыя ўводзіны ў прафесію.

У 20-й сталічнай гімназіі класаў, у якіх вучням выкладаюць адпаведныя профільныя дысцыпліны, тут 8. Сёлета і першы выпуск. З 4-ох 11-ых класаў вучні як мінімум аднаго плануюць стаць студэнтамі ўніверсітэта імя Танка.

10-класнік Уладзіслаў Брэскі толькі трэцюю чвэрць спасцігае азы педагогікі і псіхалогіі. Аднак юнак ужо вызначыўся са сваім прафесійным лёсам. Ён плануе стаць настаўнікам матэматыкі.

З гэтага года школьнікі, якія 2 гады вучацца ў класах педагагічнай накіраванасці, змогуць паступіць на профільныя спецыяльнасці ў ВНУ без цэнтралізаванага тэстыравання. Галоўныя ўмовы - адзнакі не ніжэйшыя за 8 балаў па профільных і 7 па ўсіх астатніх прадметах і станоўчыя рэкамендацыі ад педагагічнага савета.

Пасля спецыяльная камісія вырашыць - здаваць абітурыенту ЦТ ці не. Пры гэтым абавязкова адпрацаваць па размеркаванні трэба будзе як мінімум пяць гадоў.

Сёння іх эфектыўнасць відавочная: па-першае, вырашаецца пытанне прафарыентацыі і забяспечанасці педагагічнымі кадрамі; па-другое, вучні атрымліваюць веды, якія кожнаму з іх абавязкова спатрэбяцца ў жыцці.