Стартаваў маладзёжны лагер БЕ-LA-РУСЬ

27 июля 2013

На мяжы трох краін - Расіі, Латвіі і Беларусі - стартаваў маладзёжны лагер БЕ-LA-РУСЬ. Сёлета яму спаўняецца 22 гады. На юбілей прыехалі не толькі навічкі маладзёжнага руху, але і тыя, хто стаяў ля вытокаў яго стварэння.


У маладзёжным прыграніччы пабываў і наш карэспандэнт Аляксандр Свірскі. На працягу 4 дзён гэтая паляна злучыла некалькі краін. Вось там размясціліся расійскія палаткі, прама па курсе - беларускія, а справа - латышскія ўдзельнікі. Але тым, хто стаяў ля вытокаў міжнароднага лагера, выдзелілі асобнае месца. Удзельнікі БЕ-LA-РУСІ-92 раней называліся старыя перцы, але нядаўна яны правялі рэбрэндынг і сёння горда завуцца крутымі перцамі. Менавіта сярод іх кожны год выбіраецца бацька і маці лагера, якія строга сочаць за захаваннем шматгадовых традыцый.


А вось самому юнаму ўдзельніку лагера ўсяго 9 месяцаў. Забаў тут хапае і малым, і дарослым. Конкурс волатаў - неад'емная частка БЕ-LA-РУСІ. І пакуль адны кідаюць цуркі на далёкасць, другія змагаюцца жыватамі.


І хоць з надвор'ем удзельнікам 22-га лагеры не асабліва пашанцавала, знаходлівая моладзь грэлася з дапамогай бодзіарта і зімовых рукавіц.


Асноўнай тэматыкай лагера гэтага года стала яго будучыня. З усіх ідэй, вылучаных удзельнікамі, для рэалізацыі будуць выбраныя 3. Якім будзе лагер у наступным годзе, пакуль невядома. Але адно відавочна - жыць некалькі дзён па мінскім часе падабаецца ўсім.