Стартаваў вялікі семінар, дзе прэзентуюць прагрэсіўныя тэхналогіі ў дарожным будаўніцтве

5 октября 2017

Новае адзенне для мясцовых дарог. У Мінскай вобласці стартаваў вялікі рэспубліканскі семінар, дзе прэзентуюць прагрэсіўныя тэхналогіі ў дарожным будаўніцтве.

Ён праходзіць у рамках Транспартнага тыдня Беларусі. Тут на практыцы глядзяць, як сёння можна прывесці ў парадак рэгіянальныя дарожныя артэрыі. Адразу некалькі тэхналогій прапануе галоўны навуковы цэнтр "БелдарНДІ". Дыскусія разгарнулася вакол плюсаў і мінусаў тэхнікі па рамонце і аднаўленні палатна. Абмяркоўваюць, якія машыны неабходныя для рэканструкцыі магістраляў, а таксама якая тэхналогія будзе аптымальная для мясцовых дарог.

Дарожнае будаўніцтва - справа выдатковая. Таму галоўны акцэнт - на суадносіны цана-якасць. Па выніках семінара вызначацца з кірункамі развіцця сеткі мясцовых аўтатрас на найбліжэйшыя 4 гады.