Найстарэйшая школа Мінска завяршыла сезон вялікім канцэртам

5 мая 2022

Творчая справаздача найстарэйшай агульнаадукацыйнай школы Мінска. Вялікім канцэртам падвялі вынікі плённага сезона. Чацвёртая школа з музычным ухілам, якая летась адзначыла ўжо 115-годдзе, беражліва захоўвае традыцыі, адна з якіх - прэзентацыя творчых калектываў напрыканцы навучальнага года. А яшчэ міні-тэатр "Батлейка". Зараз база школы знаходзіцца ў сталічным мікрараёне Малінаўка, пакуль гістарычны будынак на рамонце. Творчыя калектывы - пастаянныя ўдзельнікі і лаўрэаты рэспубліканскіх конкурсаў. 

Школа ганарыцца сваімі выпускнікамі. Там вучыліся вядомы акцёр, народны артыст СССР Алег Янкоўскі і прафесар-фізік і дзяржаўны дзеяч Анатоль Рубінаў.