Тэрміны пасяўной кампаніі ў Беларусі сёлета пераносіцца не будуць

28 марта 2013
Аб гэтым сёння журналістам заявіў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы. Паводле яго слоў, усё гатова - насенне, угнаенні і тэхніка. Апошні крок - праца спецыялістаў. А за выконваннем імі неабходных тэхналогій у тэрмін будзе весціся строгі кантроль. 
Што датычыцца страт азімых, то, на думку Міхаіла Русага, яны не перавысяць звычайнага ўзроўню. Віцэ-прэм'ер адзначыў, што тая колькасць цукроў, якая ёсць сёння ў азімых і рапсе, дазваляюць ім нармальна выйсці з зімоўкі.