Спартыўны фестываль VeloFest прайшоў у Віцебскім раёне

15 июня 2021

VeloFest сабраў аматараў здаровага ладу жыцця ў Віцебскім раёне. Фестываль ужо здабыў папулярнасць - сёлета ёсць госці з Расіі і Украіны. Для ўдзельнікаў тры дыстанцыі: марафон для наймацнейшых і падрыхтаваных - 85 км, паўмарафон - 50 км і фітнэс-марафон для пачаткоўцаў - 25 км. Акрамя таго, бегавы марафон. А для балельшчыкаў  дартс, майстар-класы на фітнэс-батутах, шахматы і шашкі.

VelaFest ужо стаў сапраўдным брэндам Віцебскага краю. Свята аб'ядноўвае розныя пакаленні беларусаў і прымеркавана да гадавіны Вялікай Перамогі.