Спецыяльны рэпартаж "Рызыкуючы жыццём" у 21:45 на "Беларусь 1"

10 августа 2017

Яны згараюць на працы, разбіваюць дарагія машыны і любяць вольны полёт. Агенцтва тэленавін раскрые сакрэты такой небяспечнай прафесіі, як каскадзёр. Чаму адзінкам удаецца выйсці з ценю зорак, на што здольныя беларускія прафесіяналы, што трэба здзейсніць, каб трапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса? Спецыяльны рэпартаж "Рызыкуючы жыццём" сёння на "Беларусь 1" пасля "Панарамы".