Спецыяльны рэпартаж "Назад у будучыню" вечарам на "Беларусь 1"

19 мая 2016

Чалавецтва на парозе чарговага тэхналагічнага прарыву. Жаданне сусветнага прызнання або эканамічная пастка? На што рабіць стаўку ў пагоні за інавацыямі? Ці гатовыя мы змяніць мышленне і ўкараніць адважныя распрацоўкі ў наша жыццё? "Назад у будучыню". Спецыяльны рэпартаж Агенцтва тэленавін - сёння адразу пасля "Панарамы".