Спецыяльны рэпартаж "Курс на "Еўрабачанне" ўвечар на "Беларусь 1"

20 января 2017

Дзеля "Еўрабачання" яны саджаюць сябе ў клетку, ставяць англійскае вымаўленне, растопліваюць льды і б'юць у гіганцкі барабан. Каму песні для "Еўрабачання" напісалі ў Галівудзе, а хто змагаўся за кампазіцыю з Сяргеем Лазаравым? Закуліссе нацыянальнага адбору на галоўны песенны конкурс кантынента ў спецыяльным рэпартажы "Курс на "Еўрабачанне". Глядзіце сёння пасля "Панарамы".