Спецыяльны рэпартаж "Чырвонае золата" ў 21:50 на "Беларусь 1"

24 октября 2019

Лекі ад раку могуць зрабіць з журавін: беларускія навукоўцы атрымалі дадатныя вынікі даследаванняў флаваноідаў. Гэта рэчыва, якое змяшчаецца ў ягадзе. Лабараторныя вопыты праводзяць у Палескім дзяржаўным універсітэце. Флаваноіды затрымліваюць медыкаменты ў клетцы арганізма і тым самым робяць хіміятэрапію больш эфектыўнай.

Зараз у Беларусі сезон нарыхтоўкі журавін. На прадпрыемстве Пінскага раёна знаходзяцца самыя вялікія журавінавыя плантацыі Еўропы: 84 гектары. Працэс збору ўражвае сваёй прыгажосцю. Палі затапляюць вадой, і яны ператвараюцца ў барвяныя рэкі. Як на ягадзе зарабляюць мільёны, куды экспартуюць і з чым ядуць, глядзіце сёння ў спецыяльным рэпартажы Агенцтва тэленавін "Чырвонае золата" адразу пасля "Панарамы".