Спецыяльны рэпартаж "Імянны код"

12 сентября 2017

Ключ душы, набор літар або праграма, прапісаная кімсьці тысячагоддзі таму? Агенцтва тэленавін рыхтуе да эфіру спецыяльны рэпартаж "Імянны код". Што ж такое імя? Адны лічаць, што яно можа забраць жыццёвыя сілы або надзяліць звышздольнасцямі. У абрадах беларускага народа ёсць традыцыі, ад якіх становіцца не па сабе. "Імянны код". Глядзіце адразу пасля "Панарамы".