Спецыяльны прадстаўнік ЕС па правах чалавека з рабочым візітам прыбудзе ў Беларусь

9 марта 2016

Спецыяльны прадстаўнік ЕС па правах чалавека Стаўрас Ламбрынідзіс з рабочым візітам прыбудзе сёння ў Беларусь. Падчас візіту плануюцца сустрэчы ў парламенце і міністэрствах. Гэты візіт арганізуецца ўпершыню з мэтай садзейнічання далейшаму развіццю дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, які аднавілі ў ліпені мінулага года.