Спецыяльныя выпускі, упадабаныя кінастужкі і палымяныя канцэрты! Белтэлерадыёкампанія рыхтуе святочны эфір да 8 Сакавіка

7 марта 2024

Белтэлерадыёкампанія рыхтуе святочны эфір да самага жаночага дня - 8 Сакавіка! Не толькі на кожнай кнопцы, але і на радыёхвалях нашага медыяхолдынга - спецыяльныя выпускі праграм, упадабаныя кіна- і анімацыйныя стужкі, самыя палымяныя і вясёлыя канцэртныя шоу! І, вядома, лагатыпы нашых тэлеканалаў зменяць лаканічны будзённы выгляд на маляўнічую ўпакоўку.

Так, у эфіры "Беларусь 1" раскажам аб сіле беларускай жанчыны! Праект "Адзін дзень" адправіцца ў госці да шматдзетнай сям'і з Пружан, якая выбрала шлях бацькоў-выхавальнікаў у дзіцячым доме сямейнага тыпу. Зараз у іх 15 дзяцей.

Працягне святочнае вяшчанне канцэртная праграма "Вам, любімыя!", а ў прайм-тайм падхопіць вакальна-вясновы настрой паўфінал музычнага талент-шоу "Фактар.by 60+".

На "Беларусь 2" першымі павіншуюць тэлеглядачак вядучыя ранішняга праекта "Уключайся!". І якая ж урачыстасць без святочнага стала: новыя рэцэпты беларускай кухні ў праграме "Смачна есці". Таксама тэлеканал саставіў сапраўдны кінабукет з топавых фільмаў і анімацыі.

Святочная феерыя на "Беларусь 3"! У падарунак ад самага "культурнага" канала краіны падборка з залатога фонду савецкага кінематографа: "Мэры Попінс, да спаткання", "Варвара-краса, доўгая каса", "Беражыце жанчын" і, вядома ж, музыка на любы густ.

Днём падпяём поп-хітам у палымяным канцэрце Маладзёжнага тэатра эстрады "Жаночы хіт". У 18:00 прыме вакальную эстафету ансамбль народнай музыкі "Бяседа". У завяршэнне святочнага вечара - сольны канцэрт дзвюх оперных дзіў: народнай артысткі Анастасіі Масквіной і заслужанай - Аксаны Волкавай.