Спецыялісты сферы IT стварылі дадатак для вадзіцеляў-валанцёраў

18 мая 2020
Да дапамогі пажылым і  адзінокім сёння падключаецца ўсё больш неабыякавых людзей. Толькі Чырвоны Крыж налічвае больш за паўтары тысячы валанцёраў, гатовых працягнуць руку дапамогі тым, хто ў зоне рызыкі. Да ініцыятывы падключыліся спецыялісты сферы IT  і стварылі  дадатак для вадзіцеляў-валанцёраў, дзякуючы якому лагістыка аказання дапамогі стала  больш хуткай і простай. Пра  тое, як гэта працуе, раскажа Юлія Карпенка.