Спецыялісты радыёэлектроннай барацьбы з Беларусі і Расіі правялі вучэнні

26 мая 2017

Выяўленне і падаўленне непрыяцеля на зямлі і ў паветры адпрацавалі спецыялісты радыёэлектроннай барацьбы з Беларусі і Расіі. Сумесныя вучэнні прайшлі на некалькіх палігонах краіны. Такую маштабную трэніроўку вучэбныя палі беларускай арміі прымаюць упершыню. Паводле задумы, падраздзяленні радыёэлектроннай барацьбы змагаюцца з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі і дыверсійна-разведвальнымі групамі ўмоўнага праціўніка.

У манеўрах задзейнічана каля паўтары тысячы чалавек асабовага складу і каля 200 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.