Спецыялісты з Бангладэш і Венесуэлы запоўняць будаўнічыя пляцоўкі беларускай сталіцы

8 августа 2013

Гаворка ідзе пра праблемныя будпляцоўкі. Сёння Мікалай Ладуцька на пасяджэнні ў мэрыі паставіў задачу - паскорыць мадэрнізацыю горадабудаўнічага комплексу.


Паводле слоў мэра сталіцы, праблемныя аб'екты павінны быць здадзены ў эксплуатацыю да канца года. Калі тэрміны не будуць выкананыя, штат кіраўнікоў будаўнічай галіны будзе скарочаны.