Спецыялістаў ПАР будуць навучаць па беларускіх методыках

13 мая 2013
Аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі сёння ішла размова ў Мінску падчас чарговага раўнда беларуска-паўднёваафрыканскіх кансультацый.
Як было заяўлена на сустрэчы, ПАР плануе выкарыстаць адукацыйны патэнцыял нашай краіны ў першую чаргу для падрыхтоўкі кадраў тэхнічных спецыяльнасцяў і для павышэння якасці прафесійна-тэхнічнага навучання ў цэлым. Акрамя таго, сёння ж Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка прапанавала нашай краіне ўдзельнічаць у рэалізацыі адразу некалькіх інфраструктурных праектаў.
І як сёння стала вядома, ужо гэтай восенню ў Мінску перспектывы развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва эксперты дзвюх краін абмяркуюць на спецыялізаваным пасяджэнні міжурадавай камісіі.