Праспяваць і прачнуцца знакамітым. X-Factor Belarus аднавіў перадкастынгі

1 апреля 2021
Гэтай падзеі ўдзельнікі чакалі цэлы год. Першыя праслухоўванні прайшлі сёння ў Брэсце. Туды з'ехаліся дзясяткі канкурсантаў з усёй вобласці. І кожны спадзяецца здзівіць журы сваім выкананнем. Згодна з умовамі гэтага этапу конкурсу, удзельнікі павінны выступаць а капэла (гэта значыць без музычнага суправаджэння).  Атмасфера за кулісамі хвалюючая. Сярод тых, хто вырашыў  прадэманстраваць  свой вакальны талент,  ёсць   прафесійныя музыканты і навічкі.  Самаму малодшаму канкурсанту 16 гадоў, а старэйшаму 68. 

Хто пяройдзе ў наступны тур, вырашыць прафесійнае журы

Заўтра адбор у Брэсце прадоўжыцца. Ну а пасля X-Factor адправіцца ў Віцебск. Там перадскастынг адбудзецца 9 і 10 красавіка.