Выратаваны беларускі альпініст знаходзіцца ў бальніцы

14 января 2020
Беларускі альпініст, якога са скалы Пастухова знялі расійскія ратавальнікі, зараз у хірургічным аддзяленні цэнтральнай бальніцы Эльбрускага муніцыпальнага раёна. Ён атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, пералом рэбраў грудной клеткі і абмаражэнне кісцей. Нам удалося звязацца з пацярпелым Паўлам Грачовым і даведацца, што з ім адбылося (па тэлефоне).

Павел таксама распавёў, што альпінізмам займаецца 10 гадоў. Ён пакарыў 4 сямітысячнікі і не аднойчы ўзыходзіў на Эльбрус. Гэта не першы выпадак надзвычайнага здарэння з нашымі турыстамі ў гарах на Каўказе. Летам 2018 у Прыэльбруссі загінуў ураджэнец Гомеля, які кіраваў узыходжаннем групы, што трапіла пад каменяпад. А ў 2016 у раёне скал Пастухова пры спуску разбіўся яшчэ адзін беларус.