Ратавальнікі Мінска дэманструюць свае навыкі працы падчас пажараў у гарадскіх шматпавярхоўках

13 октября 2022

Дымавая заслона і праходжанне няпростай эстафеты на хуткасць. Ратавальнікі Мінска дэманструюць свае навыкі працы ў складаных экстранных сітуацыях падчас пажараў у гарадскіх шматпавярхоўках. Журы вызначыць лепшых з 28 каманд па выніках баявога разгортвання. У праграме акрамя набліжаных да рэальнасці выпрабаванняў - праверка на сілу і цягавітасць. Ілья Цвяткоў назіраў за вогненным марафонам.

Калі працаваць прыходзіцца літаральна навобмацак. Каля 150 лепшых ратавальнікаў з мінскіх падраздзяленняў МНС удзельнічаюць у няпростых спаборніцтвах - ва ўмовах нулявой бачнасці ў задымленых памяшканнях.

У праграме паласа перашкод з некалькіх этапаў, сярод якіх  праца са спецінструментам у  падвальным памяшканні - без асвятлення, выратаванне пацярпелага з умоўнага пажару і перадача яго медыкам.

Лепшых у індывідуальным і камандным заліку вызначыць журы па выніках усіх іспытаў. Паралельна с баявым разгортваннем інтэрактыўную эстафету ратавальнікі прапанавалі і школьнікам з суседніх школ. Іх пазнаёмілі з вогненным майстэрствам і далі карысныя парады па бяспецы.