Ветраная стыхія лютуе у Мінску і Мінскай вобласці

18 января 2022

Ветраная стыхія працягвае лютаваць у сталіцы і Мінскай вобласці. 18 студзеня захоўваецца аранжавы ўзровень небяспекі. На большай тэрыторыі чакаюцца парывы да 20, а месцамі і да 27 метраў за секунду. З-за гэтага магчымы абрывы ліній электраперадачы, пашкоджанне дахаў і падзенне дрэў. Ратавальнікі рэкамендуюць пры магчымасці заставацца дома. Вадзіцелям і пешаходам трэба пазбягаць патэнцыйна небяспечных месцаў.

Бяспечныя ўмовы для руху па вуліцы ствараюць і гарадскія службы: ліквідуюць наступствы непагадзі, ачышчаюць тратуары і апрацоўваюць дарогі.