Саўмін Беларусі зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2017

10 ноября 2016

Згодна з дакументам, Новы год беларусы змогуць адзначаць, уключаючы панядзелак 2 студзеня. Папрацаваць за гэты дзень прыйдзецца ў суботу 21 студзеня. Перанос закрануў і Радаўніцу - з панядзелка 24 красавіка на суботу 29. Дзень Перамогі беларусы змогуць адзначаць 4 дні - выхадным будзе 8 мая, за яго трэба будзе працаваць 6, яшчэ адзін перанос - з панядзелка 6 лістапада на суботу 4 лістапада. Арганізацыі з-за спецыфікі працы могуць пераносіць рабочыя дні ў іншым парадку, у адпаведнасці з заканадаўствам.