Патрымаць у руках алімпійскія медалі і спытаць пра сакрэты поспеху ў спорце

21 июля 2018

Незвычайную прэс-канферэнцыю для знакамітага весляра, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Аляксандра Багдановіча правялі школьнікі Фрунзенскага раёна Мінска. Пытанняў было шмат - як знайсці матывацыю у спорце, ці часта чэмпіён бывае на сваёй малой радзіме, ці складана быць дэпутатам? Аляксандр адказаў на ўсе пытанні і сфатаграфаваўся з дзецьмі. Найбольшую цікавасць выклікалі два залатыя і адзін сярэбраны медалі Алімпійскіх і Першых Еўрапейскіх гульняў.

Сустрэчы з вядомымі спартсменамі арганізоўвае Саюз моладзі. Першую ў такім фармаце правёў футбаліст Аляксандр Глеб. Да праекта далучацца і іншыя беларускія спартсмены.