Сумесна рамантаваць і абслугоўваць ваенную тэхніку і ўзбраенне

2 октября 2014

Арганізацыя плануе стварыць цэлую сетку, якая ўключае сэрвісныя цэнтры і сумесныя прадпрыемствы. Гэтае пытанне, у тым ліку, абмяркоўвалі сёння ў Мінску на 12-м пасяджэнні дзяржаў - удзельнікаў арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Прапановы леглі ў аснову Мемарандума аб паразуменні ў пытаннях ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Дакумент пакуль знаходзіцца на ўнутрыдзяржаўным узгадненні. Але можа быць прапанаваны ўжо на найбліжэйшым пасяджэнні камітэта. Абмеркавалі сёння на пасяджэнні і тэму стандартызацыі і класіфікацыі. Ужо зараз створаны абноўлены рэестр прадпрыемстваў АДКБ.


Валерый Семерыкоў, намеснік Генеральнага сакратара АДКБ: Мы разгледзелі гэтыя прадпрыемствы, якія мы будзем рыхтаваць для больш цеснай кааперацыі па сумесным выпуску прадукцыі або мадэрнізацыі, або рамонце. І гэтае пытанне мы параілі дэталёва разгледзець савету для непасрэднай працы кіраўнікоў гэтых прадпрыемстваў. І яны ўжо на чарговым пасяджэнні ўнясуць пэўныя прапановы: як кааперавацца, якой прадукцыяй і як.


Наступнае пасяджэнне АДКБ адбудзецца ў Душанбэ, меркавана, у другой палове 2015-га года. Акрамя абмеркавання дэталяў сённяшніх дамоў, прыярытэтным кірункам стануць пытанні імпартазамяшчэння, а таксама тэма ўніфікацыі стандартаў ваеннай прамысловасці.